James Alison. Theology

Пра аўтара

Джэймс Алісан – папулярны брытанскі тэоляг. Пра сябе ён кажа як пра каталіцкага аўтара традыцыйных поглядаў.

Ён вырас у англіканскай эвангеліцкай сям'і, падлеткам стаў рыма-каталіком і далучыўся да Закону прапаведнікаў (дамініканцы). Ён вучыўся ў Оксфардзе (Ангельшчына) і Бэля-Гарызонтэ (Бразылія), быў высьвячаны на сьвятара, выкладаў тэалёгію ў Паўднёвай і Паўночнай Амэрыцы. Пасьля 14 гадоў у дамініканскім законе, ён пакінуў яго ў 1995 г.

Прызмай, празь якую Джэймс Алісан глядзіць на сьвет, зьяўляецца антрапалягічная тэорыя, сфармуляваная французскім літаратуразнаўцам і філёзафам Рэнэ Жырарам (René Girard), паводле якой у аснове культурнага й сацыяльнага ўзаемадзеяньня знаходзіцца мімэтычнае (грэц. “мімэзіс“ – імітацыя) жаданьне, што вядзе да суперніцтва й гвалту. Многія ідэі Джэймса Алісана бяруць свой пачатак зь перакананьня, што хрысьціянства – гэта шлях "адвучваньня" і "адзвычайваньня" ад усьвядомленых і неўсьвядомленых схільнасьцяў да гвалту.

Джэймс Алісан – аўтар шасьцёх кніг. “Радасьць памыляцца” (The Joy of Being Wrong: Original Sin Through Easter Eyes, 1998) у свой час стала наватарскай і часта дыскутуемай працай па сатэрыялёгіі й хрысьціянскай антрапалёгіі. Найбольш папулярная кніга аўтара – зборнік біблейскіх эсэ “Вера бяз крыўды: каталіцкія і гейскія фрагмэнты” (Faith Beyond Resentment: Fragments Catholic and Gay, 2001). Кніга радыкальна паўплывала на зьмест і форму багаслоўскай дыскусіі пра геяў у англамоўным сьвеце, прапанаваўшы апошнім праект стварэньня сябе як міратворцаў у Царкве й па-за ёй, свабоднымі ад улады страху й крыўды. Джэймс Алісан зьвяртаецца да самых розных аспэктаў тэалёгіі - ад біблістыкі да марыялёгіі, - і зьяўляецца хутчэй тыповым каталіцкім багасловам, які спрабуе разважаць пра Дабравесьце мовай, зразумелай сучаснаму чалавеку.